"Брацкая магіла" ў г. п. Поразава, на паўднёвы захад ад пасёлка

Тут пахаваны 123 воіны і 3 партызаны, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне. Сярод пахаваных-воіны 391-га і 422-га палкоў 170-й Рэчыцкай стралковай дывізіі 48-й арміі 1-га Беларускага фронту, якія ўдзельнічалі ў баях за вызваленне Поразава. У 1957 годзе на магіле быў пастаўлены абеліск.