"Брацкая магіла" ў г. п. Поразава, на вул. 1 Мая, у скверы

Помнік усталяваны ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, дзе пахавана 111 воінаў 391-га і 422-га палкоў 170-й Рэчыцкай стралковай дывізіі 48-й арміі 1-га Беларускага фронту, якія загінулі ў ліпені 1944 года ў баях пры вызваленні Поразава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Помнік - фігуры Маці і сына на пастаменце з мемарыяльнай дошкай і барэльефам у ніжняй частцы помніка, які адлюстроўвае гераічную барацьбу савецкага народа.