"Каменныя могільнікі" (XIV - XVI стст.) у в. Вялікая Свянціца

Могільнікі ва ўрочышчы Чырвоны Гай размешчаны на высокім натуральным узгорку ў 180 м на паўднёвы ўсход ад царквы, побач з вёскай Вялікая Свянціца. На многіх камянях высечаныя крыжы. Пахаванні размяшчаюцца радамі праз кожныя 2-3 метры. Могільнікі з надмагіллямі згадваюцца ў кнізе Пакроўскага, дзе, акрамя іх, ёсць звесткі аб курганах ва ўрочышчах Рэпіск і Сокаль. Па апісанні яны мелі форму ўсечанага конусу і вышыню каля 3 локцяў. Аб паходжанні гэтых курганоў Пакроўскі Ф.В. распавядае наступнае паданне: на згаданых ўрочышчах калісьці стаялі войскі. Раптам сярод атрада Сокала з'явіўся волат: ён вырваў з зямлі дуб разам з яго каранямі і працяў ім усе атрады. Пад гэтымі курганамі хавалі забітых воінаў.

Прыводзіцца апісанне могільнік ва ўрочышчы Чырвоны Гай і Ровы - могільнікі з надмагіллямі, на адным з якіх намаляваная фігура ў выглядзе чатырохканцовага крыжа з загнутымі пад прамым вуглом канцамі.