"Каменныя магілы" (XIV-XVI стст. ) у в. Студзенікі

Помнік археалогіі быў адкрыты і даследаваны ў 1985 годзе Ю.Г. Зверуга ў рамках абследавання археалагічных помнікаў на тэрыторыі рэспублікі. У 1985 годзе налічвалася каля пяцідзесяці пахаванняў з каменнымі абліцоўваннямі, гарызантальнымі або вертыкальнымі плітамі. На некаторых плітах былі праштампаваныя крыжападобныя знакі (у адным выпадку два). Раскопкі не праводзіліся.