"Камень-следавік перыяду бронзавага веку" 300 м. на поўнач ад г. п. Поразава, каля дарогі

Камень мае круглявую выцягнутую форму памерам 108х125 см., даўжыню каля 2,2 м, шырыню 1,5 м і вышыню 1,5 м. На паверхні каменя бачны даволі невыразны след у выглядзе адбітка чалавечай нагі. Даўжыня дарожкі 0,09 м, шырыня 0,05 м, глыбіня 0,01-0,015 м. Паралельна ёй бачная другая дарожка даўжынёй 0,24 м, шырынёй 0,1 м і глыбінёй 0,01-0,015 м. Паверхня каменя афарбаваная з аднаго боку і змяшчае надпісы. Таксама з каменем звязана мясцовая легенда, што падчас патопу на ім стаяла Святая Багародзіца і глядзела, як тоне Поразава.