"Помнік К. Каліноўскаму" г. Свіслач

Па вул. Леніна г. Свіслач у 1958 годзе ўсталяваны помнік Кастусю (Канстанціну Вікенцію Сямёнавічу) Каліноўскаму. Праца вядомага беларускага скульптара Заіра Азгура (бронза; вышыня бюста 1,05 м, пастамент 3 м).

Бюст К. Каліноўскага ўсталяваны на высокім пастаменце пірамідальнай формы. Кампазіцыя бюста ажыўлена рухам рукі, якая трымае хвост фрака. Дбайная прапрацоўка формаў, дэталяў касцюма (фрак, шырокі гальштук) надае абліччу жыццёвую канкрэтнасць.