"Стаянка перыяду каменнага і бронзавага вякоў, паселішча перыяду сярэднявечча" ў в. Раневічы

Помнік на левым беразе р. Свіслач на паўднёвы ўсход ад вёскі Раневічы з крамянёвымі матэрыяламі і керамікай былі адкрыты ў 1995 годзе У.Л. Лакізай і У. С. Абухоўскім. На яго ўзаранай паверхні, ад асфальтавага шашы да ізаляваных пабудоў фермы, сабрана каля дзесяці крамянёвых сколаў, пракол з крамянёвай пласціны і апрацаваны паўкрутай рэтушшу на лязо, фрагменты керамікі. Заходняя і паўднёвая межы помніка вызначаюцца канцэнтрацыяй знаходак, якія заканчваюцца на вяршыні пагорка за лініяй электраперадачы.