"Паселішчы перыяду сярэднявечча" (XII - XVII стст). у в. Качкі

Паселішчы былі выяўленыя ў 1983 годзе Н.М. Семенчуком. На думку Семенчука, памеры паселішчаў складалі 850-1000 х 200 м. раскапаны матэрыял склаў: 63 фрагмента жаўтаглінянай керамікі і крэменю. У 1984 годзе іх даследаваў Ю.Г. Звяруга. Паселішчы перыяду сярэднявечча размешчаны на паўночнай ускраіне вёскі, уздоўж левага берага ракі. Частка паселішчаў цяпер выкарыстоўваецца як сельскагаспадарчыя тэрыторыі. Поўных раскопак не праводзілася.