"Фрагменты былога касцёла" ў В. Грынявічы

Пабудаваны ў 1792 г. манахамі. Будынак спланаваны па рымска-каталіцкаму канону ў выглядзе трохнефавай базілікі. На магутнай аркадзе пры ўваходзе пакоіцца прасторная галерэя хораў, прызначаная для аргана. Як і знадворку храма, яго ўнутраны дэкор заснаваны на спалучэнні вертыкальна працягнутых уздоўж сцен карнізаў. У 1870г. касцёл быў пераасвячоны ў праваслаўную царкву. Захаваліся фрагменты мураванай агароджы і брама 18 стагоддзя ў напаўзруйнаваным стане. Манументальны мураваны храм - помнік архітэктуры барока, яго завяршальнай стадыі развіцця. Майстры барока імкнуліся асноўны архітэктурна-дэкаратыўны акцэнт стварыць на галоўным фасадзе, які тут выступае пукатай, насычанай пластыкай сцяной, - лапаткі, нішы, прафіліроўкі. З высокай пласцінай галоўнага фасада схаваны “карабель” храма, які характарызуецца буйнамаштабнасцю, аскетызмам дэкору масіўных архітэктурных аб’ёмаў. З перабудовай храма пад царкву яго барочная архітэктура набыла элементы старажытнарускага дойлідства – цыбулепадобныя купалы і макаўкі, кілепадобны шчыт над франтальным фасадам і такія ж абрамленні арачных аконных праёмаў. Ад будынка касцёла захавліся сцены, дзверы з каванымі накладкамі, фрагменты мураванай агароджы і брама XVIII стагодззя.