"Стаянкі перыяду каменнага і бронзавага вякоў, паселішчы перыяду сярэднявечча" (XIV-XVIII стст.) у в. Грыцкі

Стаянкі і паселішча размешчаны на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, на пясчаных узвышшах левага і правага берагоў ракі. Заходняя мяжа-асфальтаваная дарога Свіслач-Поразава. Помнікі археалогіі ў вярхоўях р. Свіслач з крамянёвымі матэрыяламі і керамікай былі выяўленыя ў 1995 годзе У.Л. Лакізай і У. С. Абухоўскім і пазначаныя кропкамі Грыцкі 1,2 (на правым беразе ракі) і Грыцкі 3 (на левым беразе ракі). На іх палях было сабрана некалькі крэмневых адшчэпаў, аскепкаў і пласцін няправільнай формы, а таксама даволі вялікая колькасць фрагментаў керамікі.