Зала "Прырода краю"

Зала "Прырода краю" адлюстроўвае прыроду, жывёльны і раслінны свет Белавежскай пушчы, экспануюцца чучала жывёл і птушак. Таксама ў дадзенай пастаяннай экспазіцыі прадстаўлена археалогія, экспануюцца знойдзеныя на тэрыторыі раёна каменныя прылады працы: скрабкі, секла, сякеры, матыкі; муляжы жалезных прылад працы.