Зала "Гісторыя мястэчка Свіслач" прысвечана гісторыі Свіслаччыны са старажытных часоў да 1900 года.
Адна з тэм дадзенай залы прысвечана гісторыі роду Тышкевічаў: экспануецца макет Свіслачы канца XVIII-пачатку XIX стагоддзя, рэканструяванай графам Вікенціем Тышкевічам з "гасціным дваром", "гімназіяй", "тэатрам", "звярынцам", "паркам", "базарнай плошчай".
У зале таксама экспануюцца дакументы і матэрыялы аб адной з першых навучальных устаноў Беларусі – Свіслацкай гімназіі, якая была адкрыта ў 1805 годзе на сродкі і пры садзейнічанні графа Вікенція Тышкевіча. Асобнай тэмай прадстаўлены "Свіслацкі кірмаш".