Зала "Гісторыя ваенных падзей" прысвечана ваенным дзеянням, якія адбываліся на тэрыторыі краю ў розныя перыяды гісторыі. Пастаянная экспазіцыя складаецца з трох раздзелаў, якія ўключаюць у сябе шэраг тэм: "Паўночная вайна 1655-1660 гг., вайна 1812 г.", "Першая Сусветная вайна", "Вялікая Айчынная вайна" (раздзел уключае ў сябе такія тэмы, як: "Трагічныя дні 1941 г.", "Генацыд беларускага народа", "Партызанскі і падпольны рух", "Вызваленне", "Землякі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны").