Зала "Свіслаччына ў 2–й палове ХХ-XXI стст." прысвечана гісторыі Свіслаччыны ад пасляваеннага часу да сучаснасці. Тэмамі дадзенай залы з'яўляюцца дзеячы, якія прынеслі вялікі ўклад у развіццё медыцыны, прамысловасці, культуры і спорту не толькі Свіслацкага раёна, але і Беларусі. Таксама немалаважная роля адводзіцца і мерапрыемствам, якія праходзілі ў горадзе Свіслач.