У рамках пілотнага праекта кожную апошнюю сераду месяца ў вучняў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную адукацыю ёсць выдатная магчымасць наведаць музей бясплатна.
Сёння Свіслацкі музей наведалі навучэнцы Вердамічскай сярэдняй школы, Грынкоўскай базавай школы і Дабравольскай сярэдняй школы.
Для вучняўбылі праведзены пазнавальныя экскурсіі па гісторыі роднага краю.