"Брацкая магіла" г. Свіслач

У брацкай магіле пахавана 398 воінаў 190-га стралковага палка 5-й стралковай дывізіі 3-й арміі 2-га Беларускага фронту, а таксама воінаў 336-га стралковага палка і партызан, якія загінулі пры вызваленні горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных - Героі Савецкага Саюза Мікалай Паўлавіч Масонаў і Іван Міхайлавіч Мяльноў.

Магілу акружае невысокі бетонны бардзюр, упрыгожаны бетоннымі шарамі, злучанымі ланцугамі. У сярэдзіне пастамент, на якім каля трохбаковай стэлы ўстаноўлена скульптура воіна. Да пастамента прымацаваныя мемарыяльныя дошкі з імёнамі загінуўшых.