Пра музей

Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей размяшчаецца ў адным з найстарэйшых будынкаў горада, пабудаваным у 1907 годзе. Першапачаткова гэта была яўрэйская карчма, затым падчас Вялікай Айчыннай вайны размяшчалася нямецкая сталовая, а пасля вызвалення ад нацысцкіх захопнікаў размяшчалася гасцініца. Рашэннем выканкама Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12.04.1976 г. № 167 у г. п. Свіслач быў адкрыты гісторыка-краязнаўчы музей, экспазіцыя пачала працаваць з 24 жніўня 1979 года.

Колькасць экспанатаў асноўнага фонду музея складае больш за 8 тысяч адзінак, навукова-дапаможнага фонду – больш за 4,6 тысяч адзінак. Штогод музей наведвае больш за 5 тысяч чалавек, праводзіцца больш за 110 экскурсій. Агульная плошча музея складае 297 кв. м., экспазіцыйная - 149 кв. м., фондасховішча - 19 кв. м., выставачная - 40 кв. м. Акрамя правядзення выстаў і экскурсій, музей займаецца аховай аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Свіслацкага раёна.

(Ніжэй прадстаўлены фатаграфіі Свіслачы 1900-1939 гг.)