Выставачная зала

Вялікая роля ў музейнай дзейнасці адводзіцца выставам. З адкрыццём выставачнай залы з'явілася магчымасць выкарыстоўваць уласныя фондавыя калекцыі для паказу шырокай публіцы. Часовыя выставы стымулююць як навукова-даследчую працу, так і камплектаванне фондавых калекцый, даюць магчымасць прыцягнуць новых наведвальнікаў, актывізуюць асветніцкую дзейнасць і даюць магчымасць свіслачанам лепш пазнаёміцца з гісторыяй свайго краю.

Арганізацыя персанальных выстаў дазволіла наведвальнікам музея пазнаёміцца з творчасцю свіслацкіх мастакоў, фатографаў і народных умельцаў, з'явілася магчымасць самабытным майстрам удзельнічаць у розных раённых і абласных аглядах-конкурсах. Кожны месяц музей сустракае наведвальнікаў новай выставай.